Тэксты Дыктантау Па Беларускай Мове

Posted on by  admin

Тэксты дыктантаў для 2 класа Правапіс галосных о, э – а Памочніца Галіна мама прыйдзе з работы позна. Галя вырашыла дапамагчы маме. Дзя ў чы н ка зайшла на кухню. Памыла каструлю. Потым памыла падлогу. На кух ні парадак. Мама будзе рада.

  1. Тэксты Дыктантау Па Беларускай Мове 11 Клас
  2. Тэксты Дыктантаў Па Беларускай Мове 5 Клас
  3. Тэксты Дыктантаў Па Беларускай Мове 6 Клас

Зборнiк матэрыялау па беларускай мове за курс базавай школы(тэксты дыктантау).

  1. Тэксты дыктантаў для 3. Па чыстым светлым прасторы паўзуць адзін за другім невялікія.
  2. Беларуская мова ў табліцах і схемах. Для школьнікаў Пазакласная работа па беларускай мове.

(26) Паводле Ф. Рамаш кі Салодкая цыбуля У агародзе бабуля саджала цыбулю. Алеся ё й дапамагала. М і навал і дн і.

Паказал і ся расточ кі. Алеся нарвала сакав і тых пёрак. Цыбуля была салодкая.

(21) Паводле М. Да ніленкі Восень Наступіла восень.Сонца не свеціць так ярка, як улетку. Кожны дзень яно ўсё ніжэй ходзіць па небе. Неба часцей засцілаецца хмарамі.

Нявесела пазірае яно на лугі і палі. Ідзе дробны дожджык.

Нудна і няўтульна выглядае ўсё ўвосень. (38) Паводле Я. Коласа Бярозка На мосціку праз шчыліну прабілася бярозка. Яна цягнулася да сонца. Ціха шапацела зялёным лісцейкам.

Людзі шкадавалі яе. Шафёры стараліся не зачапіць дрэўца.

Аднойчы падышоў да бярозкі дзядзька Карней. Ён выкапаў дрэўца і пасадзіў каля дарогі. (36) Паводле М. Янчанкі Правапіс галосных е, ё – я Дразды Рана вясной вяртаюцца з далёкага выраю дразды. Цэлымі вечарамі яны сядзяць на елках і перагукваюцца паміж сабою. Закрасаваліся першыя вясновыя кветкі.

Вясёлыя дразды спявалі цэлыя суткі. (27) Паводле Р. Ігнаценкі Лясок Сяргей і Кацярынка жывуць у вёсцы. Каля іх вёскі сасновы лясок. Дзеці старанна даглядаюць малыя дрэўцы. Яны дапамагаюць i м падрасці. Вырастуць зялёныя caco нкі.

Зашумяць маладыя лясы. (29) З перыядычнага друку Бусляняты Вось да высокай алешыны падляцеў стары бусел. Ён асцярожна апусц іў ся на край гнязда.

Бусел прынёс вял ік ую змяю. Яму патрэбна было накарм і ць буслянятак.

Малады бусел хуценька cxa піў змяю. Яна знікла ў дзюбе бусляняці. (33) Паводле В. Вольскага Зі мой у лесе Нізка да зямлі схілілі свае пушыстыя галінкі елкі. Зі мой у лесе вельмі ці ха. Не чу ваць птушыных галасо ў.

Тольк і на ў весь лес раздаецца стук ляснога доктара дзятла. Соладка спіць у бярлозе мядзведзь.

(34) З перыядычнага друку У лесе Высокія хвоі развесілі свае іглістыя верхавіны. Зялёныя елачкі выгінаюць калючыя галінкі. Красуецца кучаравая бярозка.

Ледзь дрыжыць шэрая асіна. У лесе стаіць цішыня. Толькі дзяцел стукае па дрэве моцным носам. (31) З часопіса “Родная прырода” JIaci Раніцай я збіраў спелыя суніцы. Сярод маладых елак стаяла старая лас і ха. Побач з ё й стаяла маленькае ласяня. У промнях ран і шняга сонца яно было прыгожым.

Лас і ха i ласяня ўважліва разглядал і мяне. ( 31 ) Паводле З.

Бяспалага Напісанне слоў з у – ў У лесе восенню Надыход восені асабліва адчуваецца ў лесе. Яшчэ нядаўна шчэбет птушак напаўняў гушчар. А цяпер ціха і глуха ў лесе. Птушкі перасталі спяваць. Лісце пажаўцела.

Часта ідуць дажджы. (30) Паводле Я.

Коласа Акула Акула – вельмі цікавы драпежнік. Яна амаль заўсёды галодная і хапае ўсё, што ёй трапляецца. У страўніках акул знаходзілі гадзіннікі, малаткі, бляшанкі ад кансерваў, траву, драўляныя скрынкі, мяшкі з вугалем і іншыя прадметы.

(33) Паводле Д. Слаўковіча Надыход вясны Ярка свяціла сонца. У бярэзніку весела пераклікаліся гр a к i i галкі. М i ш a ўзяў рыдлёўку. Ён падышоў да лужыны. Хлопчык пачаў капаць канаўку. Хутка ўся вада сцякла ў ручай.

(29) Паводле Ю. Ванага Напісанне слоў з і – й Восень У восеньскім лесе спакойна. Чуецца часам рэзкі крык сойкі. Птушкі рыхтуюцца ў вырай.

Па галінках скачуць сініцы. Вось праляцела з шумам чародка драздоў. Сойкі спрачаюцца між сабой заўзята, але без прычыны. (32) Паводле В. Вольскага Мяккі знак – паказчык мяккасці зычнага гука Сустрэча Весела цінькалі птушкі. Я ішоў паўз лес. Потым накіраваўся ў бор, каб назбіраць лісічак.

Раптам сярод ялінак міл ь ганулі доўгія ногі лася. Лось выйшаў з лесу i спыніўся. ( 28) Паводле З. Бяспалага Мішка Увосень мядзведзь знайшоў сабе пад елкай яму. Нацяга ў ён туды гал ін ак. Залез у яму i лёг.

Моцна засну ў мядзведзь. Ста іць з і ма.

Сняжын кі пакрыл і зямлю. Мішку спіцца соладка. Ён прачнецца толь к і вясной. ( 32 ) З перыядычнага друку Гукі д і дз’, т і ц’. Іх абазначэнне на пісьме Шпакі Сцёпка з pa біў шпакоўню. Ён прыладзіў яе да грушы. Хутка тут пасяліліся шпакі.

Сцёпка добра ведаў св aix шпакоў. Раніцай птушкі будзілі Сц ё пку звонкай песняй. ( 24) Паводле М.

Марушкевіча Вясна Раніца выдалася цёплая, ціхая. Па чыстым блакітным небе павольна кацілася яркае сонца. У садзе рамантавалі свае гнёзды дбалыя гракі. У сіняй вышыні звінелі жаваранкі. Пад гарачымі праменямі сонца снег хутка раставаў. Пад нагамі хлюпала веснавая вада.

( 37) Паводле П. Рунца Любіце прыроду Мы любім прыроду.

Мы любім густыя цёмныя лясы, вясёлыя сасновыя бары і кучаравыя дубровы на ўзгорках. Любім мы бязмежныя калгасныя нівы, цудоўныя сады, сакавітыя травы. Мы любім спакойныя, задуменныя рэкі, шырокія сінія азёры нашай Радзімы. (37) Паводле В. Вольскага Правапіс слоў з парнымі зычнымі гукамі ў канцы слова Новы год У кожнай школе бывае свята навагодняй ёлк і. Вакол яе танцуюць радасныя дзец і. Яны чытаюць вершы, спяваюць песн і.

Тут Дзед М ароз i С нягурка. Яны вядуць з дзецьм і вясёлыя карагоды. А на вуліцы іскрыцца бялюткі снег. (36) З перыядычнага друку Правапіс слоў з парнымі зычнымі гукамі ў сярэдзіне слова Піна Чорныя лодкі выцягнуты з вады на пясок. Гэта руплівыя сяляне прывезл і на продаж мяса, сала.

Ё сць тут мука, рыба, малако. У кашах розная гарод ніна і грыбк і.

Усё гэта прывезена на лодках па рацэ. ( 34 ) Паводле В. Вол ьскага Градка Вясной мама рабіла градкі. Жэня захаце ў сам зраб іц ь гра д ку. Мама дазвол і ла. Яны разам завяршыл і пасадку гародн і ны. Першым узышо ў гарох.

За i м — сланеч ні. За сланеч ні кам — рэпка, морква. Жэня дагляда ў расл і ны. ( 30) Паводле Я. Бяганскай Падоўжаныя зычныя Адлёт птушак Поле ўжо даўно апусцела. Птушкі збіраюцца ў вырай. Людзі пачалі капаць бульбу.

Далёка ў асеннім небе быў чуваць крык жураўлёў. Высока ляцяць жураўлі. (25) Паводле Я.

Коласа Апостраф (’) і раздзяляльны мяккі знак (ь) Восень Надвор’е ўвосень вельмі няўстойлівае. Ноччу бываюць замаразкі. Удзень дождж. Пад вечар засвеціць і сонейка. А часам тэрмометр пакажа больш за дваццаць градусаў цяпла. Такія дні людзі называюць “бабіным летам”.

Яно найбольш бывае ў кастрычніку. Але здараецца і ў пачатку лістапада. Шкляр Зімой Мароз к поўдню адваліўся. На сонцы ўсімі колерамі заблішчалі сняжынкі. Весела заскакалі шчабятлівыя вераб’і ў садзе каля кармушак.

Хлопчык развесіў кармушкі на пачатку зімы. Ён любіў стаяць на ганку і назіраць за вераб’ямі. Птушкі дружна дзяўблі зярняты. (38) Паводле М. Чарняўскага Галінка Вера каталася на саначках.

Ля кусціка бэзу яна знайшла зламаную галінку. Вера ўзяла галінку і прынесла дадому.

Дзяўчынка наліла вады ў збаночак, паставіла ў ваду бэзавую галінку. Праз некалькі дзён распусціліся пупышкі. На галінцы з’явіліся зялёныя лісточкі.

(38) Паводле В. Сухамлінскага Правапіс вялікай літары Летам Дзед Васіль i ўнук А лег пайшлі ў лес па грыбы. За i м i пабег Дружок. Раптам з куста выскачы ў шэры звярок. Гэта быў заяц. Д ружок пабег за зайцам.

Заяц спрытненька ў цёк. ( 31 ) З перыядычнага друк Верабейка Мі кіт a з татам Уладзімірам Іванавічам былі на прагулцы. Яны ўбачылі верабейку. Верабейчык не ўмеў лётаць. Мікіта забраў яго дамоў.

Беларускай

Праз некаторы час хлопчык адчын іў акно. Верабейка вылеце ў i ce ў на дрэва. ( 32 ) З перыядычнага друку Сябры Янка i Пятрусь жывуць у адным сяле. Я ны добра вучацца, любяць чытаць. Янка чытае к ні гу пра звяро ў. Пятрусь люб іц ь вершы.

Настаўніца Антаніна Іванаўна хваліць хлопчыкаў. (2 6 ) З перыядычнага друку Сябры Мой лепшы сябар Сцяпанка. Мы разам пасвілі коней. Любілі падоўгу сядзець каля рэчкі. Тут была густая трава. Цвілі ўсякія кветкі.Унізе цвірчэла крынічная вада. Каля крыніцы і на рачным беразе раслі аер, чарот, мята.

Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено!

Мнение редакции может не совпадать с точкой зрения авторов. Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако редакция сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.

Тэксты для аналізу Узброеныя сілы Узброеныя сілы створаны паводле пастановы Вярхоўнага Савета ад “Аб узброеных сілах Рэспублікі Беларусь” на базе Беларускай ваеннай акругі. Складаюцца з сухапутных войскаў, ваенна-паветраных сіл (ВПС), войскаў проціпаветранай абароны (ППА).

Вярхоўны галоўнакамандуючы – Прэзідэнт. Сухапутныя войскі складаюцца з армейскіх карпусоў, мабільных сіл, мотастралковых дывізій, механізаваных брыгад (на ўзбраенні танкі, баявыя браніраваныя машыны); часцей спецыяльных войскаў, часцей і ўстаноў тылу. У складзе армейскага корпуса – механізаваныя брыгады, часці родаў войскаў і спецыяльных войскаў, часці і падраздзяленні карпуснога тылу. Войскі ВПС складаюцца з авіяцыйных базаў і асобных часцей забеспячэння, у сваім складзе маюць групоўку авіяцыі рознага прызначэння. На ўзбраенні баявыя і транспартныя самалёты для прыкрыцця важных аб’ектаў, авіяцыйнай падтрымкі войскаў, вядзення паветранай разведкі і часцей радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), перакідкі войскаў і грузаў па паветры. У складзе войскаў ППА – зенітныя ракетныя брыгады і палкі, асобныя групы ППА, часці радыётэхнічнай разведкі. Спецыяльныя войскі ўключаюць разведвальныя злучэнні і часці, інжынерныя і хімічныя войскі, войскі сувязі, РЭБ, злучэнні і часці тэхнічнага забеспячэння, дарожныя і аўтамабільныя часці.

Сухапутныя войскі маюць на ўзбраенні стралковую зброю, баранятанкавую тэхніку, артылерыю рознага прызначэння, ракеты і інш. Узброеныя сілы камплектуюцца ў адпаведнасці з Законам аб усеагульным воінскім абавязку, а таксама па кантракце; прызыўны ўзрост 18 гадоў. Афіцэрскія кадры рыхтуюць у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, на ваенных кафедрах ВНУ, а таксама за мяжой. Радавы і малодшы камандны састаў рыхтуюць у вучэбных падраздзяленнях (Беларуская энцыклапедыя).

Ваенная навука Ваенная навука ўключае ў сябе сістэму ведаў пра законы і заканамернасці, спосабы падрыхтоўкі і вядзення ваенных дзеянняў. Даследуе характар і заканамернасці ўзброенай барацьбы, абагульняе яе вопыт, вывучае законы вайны, працэсы яе падрыхтоўкі і вядзення, распрацоўвае тэарэтычныя асновы і практычныя рэкамендацыі па будаўніцтве і падрыхтоўцы ўзброеных сіл; вызначае шляхі развіцця новых сродкаў барацьбы, найбольш эфектыўныя формы і спосабы вядзення ваенных дзеянняў і прынцыпы ваеннага майстэрства. Асноўныя часткі ваеннай навукі: тэорыя ваеннага майстэрства, тэорыя ваеннага будаўніцтва, тэорыя ваеннага навучання і выхавання, тэорыя ваеннай эканомікі, а таксама ваенная геаграфія, ваенная гісторыя і ваенна-тэхнічныя навукі. На развіццё ваеннай навукі ўплываюць дасягненні грамадскіх, прыродазнаўчых, тэхнічных і іншых навук. Сумесна з іншымі навукамі вывучае таксама праблемы грамадзянскай абароны. У кожнай дзяржаве ваенная навука мае пэўыя асаблівасці, абумоўленыя грамадска-палітычным ладам, станам эканомікі, геаграфічным размяшчэннем і нацыянальнымі асаблівасцямі. Ваенная навука зарадзілася ў часы рабаўладальніцкага ладу.

Яе станаўленне адносіцца да канца 18 – пачатку 19 ст., калі ў некаторых краінах Заходняй Еўропы пачалі стварацца значныя па колькасці пастаянныя арміі. Вынікі ваеннай навукі ў Рэспубліцы Беларусь выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ваеннай дактрыны, абагульненні гістарычнага вопыту вядзення вайны і аналізе практычнай дзейнасці войск у мірны час, а таксама на прадбачанне магчымай узброенай барацьбы, формаў і спосабаў яе вядзення (В.А. Вайна Вайна – гэта вырашэнне сродкамі ўзброенага насілля эканамічных, нацыянальных, грамадска-палітычных, рэлігійных, тэрытарыяльных і іншых супярэчнасцей паміж дзяржавамі, народамі, нацыямі і сацыяльнымі групамі. Галоўныя сродкі вядзення вайны — узброеныя сілы, армія і іншыя ваенізаваныя фарміраванні.

Вайна, як правіла, вядзе да вялікіх чалавечых ахвяр, страты матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, разбуральна ўздзейнічае на грамадства. У першабытнаабшчынным грамадстве ўзброеныя сутыкненні родаў і плямён былі разнавіднасцю барацьбы за выжыванне. 3 узнікненнем дзяржавы як органа ажыццяўлення ўнутранай і знешняй палітыкі пануючых класаў вайна набыла грамадска-палітычны змест, што запатрабавала стварэння спецыяльнага атрада ўзброеных людзей — арміі. Узброенае насілле станавілася ўсё больш дзейсным сродкам узбагачэння, узмацнення эканамічнага і палітычнага панавання, заняволення народаў.

Як мера ў адказ на сацыяльнае насілле і эксплуатацыю барацьба заняволеных народаў нярэдка набывала форму грамадзянскай вайны або вызваленчай. Войны класіфікуюць паводле вылучэння найбольш істотных падстаў для іх развязвання. Найчасцей выкарыстоўваліся сацыяльна-палітычныя, ваенна-тэхнічныя, маштабныя (колькасныя), гістарычныя падставы.

Паводле сацыяльна-палітычных падстаў войны падзяляюць на роды, тыпы і віды, кожны з іх аб'ядноўвае пэўныя групы войнаў, якія маюць падобныя сацыяльна-палітычныя прыкметы. У сучаснай ваеннай тэорыі пашыраны падзел войнаў на справядлівыя і несправядлівыя. Да справядлівых адносяць войны народаў за вызваленне ад эксплуатацыі і нацыянальнага прыгнёту або для абароны сваёй краіны ад агрэсіі; несправядлівыя войны накіраваны на знішчэнне нацыянальна-вызваленчай барацьбы, захоп чужых тэрыторый, заняволенне і рабаванне іншых народаў і г.д.

Сіламі міжнароднай рэакцыі падрыхтаваны і развязаны Першая сусветная вайна 1914-1918 гадоў, самая вялікая і кровапралітная ў гісторыі чалавецтва Другая сусветная вайна 1939–1945 гадоў. Састаўной часткай апошняй была справядлівая Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза 1941–1945 гадоў. У перыяд навукова-тэхнічнага прагрэсу войны становяцца асабліва разбуральныя.

Тэксты Дыктантау Па Беларускай Мове 11 Клас

Уступленне чалавецтва ў 2-й палове ХХ ст. У ядзерны век істотным чынам змяніла змест вайны, адносіны да іх сусветнага супольніцтва. Пагроза ядзернай вайны паставіла перад чалавецтвам пытанне пра неабходнасць выключэння вайны як сродку вырашэння любых міждзяржаўных і ўнутрыдзяржаўных спрэчак. Статут ААН замацаваў прынцып забароны вайны. У 1974-м годзе 29-я сесія Генеральнай асамблеі ААН прыняла спецыяльную рэзалюцыю «Аб вызначэнні агрэсіі», паводле якой для дзяржавы-агрэсара прадугледжана палітычная і матэрыяльная адказнасць, а асобы, вінаватыя ў планаванні, падрыхтоўцы і развязванні вайны (агрэсіі), нясуць крымінальную адказнасць. Такая ж мера пакарання выкарыстана Нюрнбергскім і Такійскім міжнароднымі трыбуналамі ў 1945 г. У адносінах да ваенных злачынцаў фашысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі, якія развязалі 2-ю сусветную вайну.

Сацыяльны і маральны прагрэс з'яўляецца гістарычнай перадумовай выключэння вайны з жыцця грамадства і ўсталявання трывалага міру і згоды на зямлі. Практыка міжнароднага жыцця ўсё больш схіляецца да ідэі мірнага суіснавання, спынення гонкі ўзбраенняў, абмежавання, скарачэння і ліквідацыі назапашаных сродкаў вядзення вайны. Ажыццяўляюцца меры па стварэнні матэрыяльных гарантый міжнароднай бяспекі; паміж вядучымі дзяржавамі заключаны пагадненні па аслабленні пагрозы вайны. Тэрыторыя Беларусі па прычыне яе геаграфічнага становішча неаднаразова на працягу апошніх стагоддзяў станавілася арэнай самых актыўных ваенных дзеянняў, якія прывялі да вялікіх матэрыяльных і людскіх страт. Пасля набыцця незалежнасці і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994-м годзе ў знешняй палітыцы Беларусі перш за ўсё замацаваны прынцыпы роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў.

Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а дзяржаву – нейтральнай. Прапаганда вайны, паводле нацыянальнага заканадаўства, з'яўляецца злачынствам і праследуецца ў крымінальным парадку (Г.А. Сімвал Белай Русі Наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы.

Іх многія тысячы. На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах капліц сярод маладога зялёнага жыта. Гнёзды паўсюль. I таму мне здаецца, што зямлю нашу, Беларусь, можна назваць «зямлёй пад белымі крыламі».

I не здзіўляйцеся. Да пэўнай ступені бусел — сімвал Беларусі. Ёсць, вядома, дацкія буслы, апетыя Андэрсенам, ёсць буслы і ў іншых заходніх краінах. Ёсць яны і на поўдні. Але на ўсход ад Беларусі, калі не лічыць Сярэднюю Азію, яны ўжо амаль не водзяцца. Так што нават цікава, а хто там прыносіць у дом дзяцей.

Ветразі іхнія раскрылены над дрэвамі, пушысты хвост, як веерам, накрыў выцягнутыя ногі. А мне пад іхні палёт асабліва добра думаецца пра Беларусь, нашу з вамі радзіму. Для вас я і хачу, наколькі хопіць маіх ведаў і здольнасцей, расказаць пра Беларусь. Ёсць некалькі варыянтаў паходжання гэтай назвы. Прывяду два з іх. Белае адзенне даўніх вясковых людзей, белыя іхнія валасы, белы колер скуры.

А ён ніяк не супярэчыць з першым. Калі на нашы старажытныя славянскія землі прыйшлі татара-манголы, то здолелі адбіцца ад іх амаль адны толькі мы.

Палі Уладзімір, Разань, Кіеў. Да Ноўгарада захопнікі не дайшлі толькі таму, што пачаліся дажджы. I менавіта таму наша радзіма «белая», што значыць «чыстая ад нашэсця татараў» Русь. А гэта да шмат чаго абавязвае. I вы заўсёды памятайце гэта (Паводле У. Браслаў Браслаў раскінуўся на перашыйку між азёрамі. Адна з дзвюх яго асноўных вуліц – Савецкая – цягнецца па беразе возера Навяты.

Другая, паралельная першай, Ленінская – уздоўж возера Дрывяты. Паміж гэтымі вуліцамі высіцца пасярод перашыйка гара, на якой знаходзіўся калісьці замак. Ён быў пабудаваны ў часы полацкага князя Брачыслава, між 1001 і 1054 гадамі. Па імені князя горад і называўся раней – Брачыслаўль, а потым і да нашага часу – Браслаў.

Замак, як відаць, быў вялікі. Магчыма, на гары былі нават два замкі.

Цяпер тут нічога няма, акрамя абеліска, устаноўленага на сродкі мясцовага насельніцтва ў памяць папулярнага на Браслаўшчыне ўрача Нарбута. Унізе захаваліся па схілах нязначныя рэшткі мураванай сцяны, якая апаясвала калісьці ўсю гару. Характэрная сярэдневяковая кладка з каменю і цэглы нагадвае рэшткі замка Гедымінаса ў Вільнюсе.

У стратэгічных адносінах месца для Браслаўскага замка было выбрана ўдала. Гара пануе над ваколіцамі. 3 вышыні замчышча далёка відаць усё наваколле. Подступы да Браслава лёгка было абараняць. Аховай служылі водныя прасторы. Вада акружае горад з усіх бакоў.

Уражанне такое, быццам знаходзішся на востраве. 3 вяршыні гары відаць на даляглядзе цэлы ланцуг азёр, малых і вялікіх, даўгіх і круглых. Рэчка Друйка звязвае іх, як пацеркі, у адну агульную водную сістэму. Іх тут каля трохсот. Край сініх азёр — так называюць Браслаўшчыну (Паводле В. Непаўторны край У кожнага чалавека, які меў шчасце некалі нарадзіцца на нашай зялёнай – такой маленькай і такой неабдымнай – зямлі, абавязкова ёсць свой гожы, ласкавы і шчымліва-непаўторны край, які ў вялікім і шырокім паняцці Радзімы звычайна займае невялікае, звыклае месца. Такі край – заўсёды твой цэлы свет.

Ёсць такі край і ў мяне. Там намнога пазней, чым у цяплейшых раёнах Беларусі, зацвітае агурэчнік. Там намнога даўжэй спеюць прывязаныя да пруткоў, цяжка абвіслыя на рагулькі зеленаватыя памідоры, а круглабокія гарбузы, перавернутыя белымі, незагарэлымі бакамі да сцішанага, пахаладалага ўжо восеньскага сонца, ляжаць у гародах як не да самых замаразкаў. Там аж згінаюць да зямлі зялёнае пер'е атавы буйныя і чыстыя жнівеньскія росы, якія выпадаюць раней і не скочваюцца долу як не ўвесь дзень. Затое намнога раней убельваюцца знаёмыя мне зялёныя палі і пожні раннімі зазімкамі – сівымі да нечаканасці.

А калі раптам па-восеньску жоўта і ўрачыста засвецяцца гаі і дубровы, то пад кожнаю бярозкаю абавязкова прарэжацца падбярозавік, пад кожнаю асінаю – падасінавік, а баравікі, гэтыя асмялелыя лесяняты, выходзяць тады з-пад змрочных ялін на сонечныя паляны, а то нават і на самае поле. Штосьці ад сапраўднай Поўначы мае мой край. Дзіва што – ён жа на самых паўночных схілах Беларусі. Таму тут і восеньскае неба часам здаецца завельмі нізкім, і завея – круцейшай, і нават вецер крыху бялейшы – і не ад холаду, а проста ад адной, відаць, думкі пра Поўнач (Паводле Я.

Наша гісторыя Кожны народ павінен ведаць сваю гісторыю, але не для таго, каб яе паўтараць, бо паўтарэнне гісторыі, нават самай бліскучай, азначае тое, што народ гэты не мае ўжо сваіх ідэалаў у будучым, што ён бачыць іх толькі ў мінулым, а гэта раўназначна яго пагібелі. Хаця гісторыя па сваім змесце заўсёды звернута ў мінулае, але яна даследуецца і вывучаецца ў імя будучыні. Даўно ўжо стала неабвержнай ісцінай выснова, што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні. Як чалавек, што, страціўшы памяць, становіцца зусім бездапаможным і, па сутнасці, перастае быць чалавекам, так і народ, які забываецца на сваё мінулае, робіцца бездапаможным у гістарычным быцці і, па сутнасці, перастае быць народам. 3 свайго мінулага народ чэрпае ўласныя прыклады, таго, што натхняе, і таго, што засцерагае ад паўтарэння зробленых памылак.

Усё гэта добра ведалі розныя заваёўнікі, і таму, падначаліўшы сваёй уладзе іншы народ і імкнучыся назаўсёды задушыць яго цягу да волі, яны найперш адбівалі яму памяць, вынішчаючы дашчэнту ўсё тое, што нагадвала пра яго мінуўшчыну. На жаль, мы не ведаем сваёй гісторыі, хаця яна мае тысячагадовую даўнасць. Гісторыя беларускага народа – гэта гісторыя аднаго з самых стойкіх і жыццяздольных народаў, якому нішто не давалася лёгка. Усё здабывалася ў цяжкай працы і барацьбе. Лёс не быў шчодры і літасцівы да нас.

Ён не даў нам непрыступных гор, якія б маглі адгарадзіць і схаваць ад ворагаў, не надзяліў ён і ўраджайнымі глебамі. Праўда, лёс даў нам некалькі буйных рэк (не кажучы ўжо пра незлічоныя малыя), якія саслужылі добрую службу (Паводле М. Родная мова Наша родная мова – гэта мова Скарыны і Буднага, Багдановіча і Купалы, Багушэвіча і Коласа, мова сотняў талентаў, што яшчэ прыйдуць на нашу зямлю. Мова настаўнікаў і паэтаў, вучоных і кампазітараў, але перш за ўсё мова больш чым дзесяці мільёнаў простых людзей Беларусі. Мова першай матчынай калыханкі і апошняга «бывай», мова старадаўніх архіваў і пажаўцелых статутаў. Гнуткая, пявучая, адвечна новая, без якой нельга ўявіць сабе свайго жыцця, як без хлеба, як без паветра.

Быў час, калі ўсё, здавалася, было занядбана. Але невядомы аўтар піша паэму «Тарас на Парнасе», і яе завучвае на памяць бадай што кожны беларус. I вось Багушэвіч, якому і бог загадаў, здавалася б, па выхаванні і становішчы, забыць усё роднае, выбухае палымянымі радкамі ў абарону беларускай мовы. Першыя настаўнікі выходзяць на новую ніву, і гэта іхняй неўміручай працы павінны мы быць удзячныя за тое, што наша мова стала яваю для мільёнаў, што яна мае права на такую самую павагу, як і ўсе іншыя мовы свету.

Прыходзілі і адыходзілі акупанты, і сляды іх знікалі з твару зямлі, а мова жыла, бо карані яе ў глыбінях, бо народ стагоддзямі песціў, шліфаваў яе. Наша мова неўміручая, бо яе захоўваюць усе: сялянка, што спявае народную песню, вучоны, які складае слоўнік, дзяды, што апавядаюць пра мінулае. Але найбольш у гэтым заслугі нашых школьных настаўнікаў мовы і літаратуры.

Іхняму таленту, працавітасці і любові мы павінны перш за ўсё дзякаваць за тое, што ты, родная мова, моцна, уладна і назаўсёды пасяляешся ў душах дзяцей (Паводле У. Наш родны край Ён прыгожы заўсёды, у любую часіну года. I тады, калі, прачнуўшыся ад зімовага сну, светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцём дрэвы, а зялёна-смарагдавы колер зямлі, аблашчанай сінякрылым ветрам, радуе вока бязмежнаю прагай жыцця. I тады, калі ў кожнай красцы на густатравых лугах клапатліва і заюшана працуюць пчолы, калі набіраюцца лета і моцы нівы, гадуючы і спелячы каласы, калі кветкі, промні і птушыныя песні яднаюцца ў непаўторную мелодыю жыцця, якая запаўняе сабою лугі, палі, лясы. I тады, калі прыкметна цішэе ў прасторах, калі на палях па-восеньску пахне ўжо свежаю саломаю і новым зернем, якое шчодрымі сваімі рукамі высыпаюць камбайны ў кузавы машын, калі пад нагамі шамаціць апалае лісцё, а жоўты колер, палінаваны павуцінкамі бабінага лета, пануе ўжо там, дзе яшчэ нядаўна было так шматкалёрна, гаманліва, весела. I тады, калізямля робіцца белаю-белаю, калі мяцеліцы спяшаюцца як найхутчэй укрыць ад марозаў кожны карэньчык, кожны парастак, калі прамярзаюць да апошняй пушынкі ў голым суччы птушыныя гнёзды, якія летам хаваліся ў густым лісці, а цяпер адны толькі і асталіся на распранутых дрэвах.

У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, з ветрам і без ветру, маладзіком і ў поўню, летам і зімою ён заўсёды прыгожы, наш родны, наш любы край. Прылятаюць дадому птушкі ці адлятаюць у вырай, з вялікім сумам развітваючыся з радзімаю; кладзецца на паплавы пушысты снег ці яго зганяюць у рэчкі і азёры паласкавелыя напрадвесні промні; праклёўваюцца лісты з набрынялых пупышак, ці яны, пражыўшы свой год, сваё жыццё, ціха кружачыся, злятаюць на дол, – нас заўсёды радуюць дарагія кожнаму з дзяцінства, такія знаёмыя і такія жаданыя краявіды.

Наш родны беларускі край. Ён прыгожы і па-свойму адметны на поўначы і на поўдні, на ўсходзе і на захадзе. Там, дзе цячэ Дзвіна, у якую па-паўночнаму задумліва глядзяцца елкі і сосны, і пятляе між палёў Бярэзіна; дзе струменіць, набіраючыся сілы, Нёман і шырыцца, выбіраючыся з балот, Прыпяць, дзе гамоніць з высокімі берагамі Дняпро і трэцца хвалямі аб лодкі паўднёва-ласкавы Сож. Ён, наш край, прыгожы і непаўторны сваімі рэкамі і азёрамі, сваімі лясамі і лугамі, сваімі сцежкамі і дарогамі. Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь, Налібокі і Нарач, Бярэзінскі запаведнік і маленькая рэчка Проня – усё гэта наш родны край, наша спадчына, якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму чалавеку разам з жыццём.

Так, спадчына. За ўсё даражэйшая.

Але хто калі лічыў, хто калі задумаўся, колькі ж на душу насельніцтва, на душу кожнага з нас прыпадае кветак, матылёў, дрэў, птушак, крынічак? Усяго гэтага мы, занятыя вечным клопатам, паўсядзённаю працаю, часцей за ўсё не заўважаем – яно для нас такое ж звыклае і будзённае, як і паветра, – гэты цуд прыроды! – якім мы безуважна, раўнадушна дыхаем. Так, мы звыкла ўсім гэтым карыстаемся. Часам нават забываемся, што прырода – не толькі для нас адных, хоць чалавек і з’яўляецца самаю лепшаю аздобаю любога краявіду. Што, беручы ў яе ўсё, чым яна так шчодра з намі дзеліцца, трэба думаць пра будучыню і абавязкова трэба пакідаць у ёй месца і той жа рэчцы, і таму ж буслу, і той жа травінцы, і таму ж мурашу.

Тэксты Дыктантаў Па Беларускай Мове 5 Клас

Пакідаць усё, што ім трэба. Бо ўсе мы на гэтай зямлі суседзі – рэчка і бусел, дрэва і травінка, кветка і пчала, мураш і чалавек. Усе мы зямляне.

Бо зямля ў нас адна, яна агульная для ўсіх. I мы маем радасць суіснаваць на ёй. Жыць у дружбе і ва ўзаемнай павазе. Таму, беручы ў прыроды, мы абавязаны захоўваць яе багацці і павялічваць іх. Беручы – аддаваць. Кожны павінен любіць свой край.

Бо чалавек, які любіць зямлю, на якой нарадзіўся і якая ласкава называе яго сваім сынам, паважае свой край, які ўзгадаваў яго, робіцца моцны і мудры – ён не зможа тады пагардліва ставіцца да іншых краёў, іншых земляў (Янка Сіпакоў). Крыж Ефрасінні Полацкай Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. Быў зроблены напрастольны крыж для царквы святога Спаса. Крыж шасціканцовы. Ягоная форма сімвалізуе створаны Богам за шэсць дзён сусвет.

Аснова крыжа – кіпарыснае дрэва, з якога выраблялі асабліва важныя культавыя рэчы. Рэліквія мае вышыню 51 см; а таўшчыню – 2,5 см. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, заснавальнікаў праваслаўя, святых Ефрасінні і яе бацькоў. Паводле задумы Ефрасінні, святыня павінна была вечна «жыватварыць» душы палачанаў і ўсіх насельнікаў роднае зямлі. Крыж спалучаў хрысціянскія каштоўнасці з патрыятычнымі ідэаламі. Ён адначасова быў сімвалам і святасці старажытнай Беларусі, і яе дзяржаўнасці. Крыж Ефрасінні – яшчэ і каштоўны помнік нашага пісьменства.

Кароткі дробны надпіс паведамляе імя майстра: «Господи, помози рабоу своемоу Лазорю, нареченному Богъши, съделавъшему крьстъ сии цръквни святаго Спаса о Офросиньи». На пазалочаных пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі.

У першай частцы тэксту паведамляецца кошт дарагіх металаў і камянёў, што пайшлі на аздабленне крыжа. 40 грыўняў – мабыць, атрыманая майстрам плата. Гэта вялікія па тым часе грошы: прыкладна столькі плацілі за паўтары сотні лісіных шкур. Богша, у хрышчэнні Лазар, быў заможны і асабіста свабодны чалавек. Другая частка тэксту змяшчае тыповы для таго часу тэкст праклёну, які забараняе любому чалавеку выносіць крыж з належнага яму месца.

У канцы 12 ст. Рэліквію вывезлі з Полацка смаленскія князі. Захапіўшы ў 1514 годзе старажытны беларускі горад Смаленск, вялікі князь Васіль забраў крыж у Маскву. У час полацкай вайны святыню вярнулі на ранейшае месца. Палачане захоўвалі крыж у Сафійскім саборы. У савецкі час Вацлаў Ластоўскі перавёз крыж у Мінск.

Тэксты Дыктантаў Па Беларускай Мове 6 Клас

У 1929 годзе ён трапіў у Магілёў, адкуль знік у 1941 годзе. Пошукамі крыжа ў розны час займаліся навукоўцы Адам Мальдзіс і Георг Штыхаў, журналіст Алесь Лукашук, дзеячы беларускай эміграцыі. Найбольш верагодна, што наша нацыянальная святыня знаходзіцца ў адным з музейных сховішчаў Расіі. У 1997 годзе беларускі мастак-ювелір Мікола Кузьміч завяршыў пяцігадовую працу над стварэннем вобразу Крыжа святой Ефрасінні (У.

Comments are closed.